Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Семінар-практыкум "Гаворым па-беларуску"

Дата: 25 января 2019 в 14:07
693 просмотра

25 студзеня наша ўстанова гасцінна адчыніла свае дзверы для выхавацеляў нашага району, з якімі намеснік загадчыка па асноўнай працы Алена Сяргееўна правяла семінар-практыкум "Гаворым па-беларуску".

           Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні чалавека. Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін. Аднак дзіця, якое жыве ў грамадстве, дзе актыўна функцыянуюць дзве дзяржаўныя мовы (руская і беларуская), сутыкаецца з праблемай двухмоўя. Гэта азначае, што акрамя мовы, на якой размаўляюць бацькі і суседзі, а таксама вядзецца адукацыйны працэс ва ўстанове дашкольнай адукацыі, маленькі чалавек на працягу свайго жыцця павінен засвоіць другую мову.
Нажаль, для вялікай колькасці дзяцей другой мовай з’яўляецца беларуская.
Найчасцей роднай мовай дзеці авалодваюць не ў сям’і і не ў працэсе актыўных зносін з блізкімі людзьмі, а ва ўмовах спецыяльна арганізаванай дзейнасці.
У сувязі з гэтым узрастае роля установы дашкольнай адукацыі, на якую ўскладваецца адказнасць не толькі за развіццё камунікатыўных навыкаў у дзіцяці, але і фарміраванне сродкамі мовы нацыянальнай самасвядомасці, перадачу літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных беларускім народам на працягу гісторыі існавання.
Задача ўскладняецца тым, што многія дзеці не толькі не ўмеюць размаўляць па-беларуску, але і не маюць пэўных навыкаў у аўдзіраванні – не разумеюць мовы. А як нашы дзеці будуць разумець беларускую мову, калі мы з вам не размаўлаем на ёй.
Таму ва ўстанове дашкольнай адукацыі павінна быць такое моўнае асяроддзе, якое б спрыяла гарманічнаму развіццю дзіцяці.
З гэтай мэтай і быў праведзен семінар-практыкум на беларускай мове.
Паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыка, дзіктара альбо артыста мелі магчымасць усе прысутнічыя на семінары. Праз загадкі, беларускія гульні, вершы і казкі  нашы выхавацелі далучаліся да беларускай мовы.   
Здымкі з мерапрыемства можна пабачыць у нашай фотагалерэі.
   
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.