Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Аб бяспекі на працоўным месцы

Дата: 25 февраля 2022 в 09:25, Обновлено 25 февраля 2022 в 09:31
193 просмотра

Аб бяспекі на працоўным месцы.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах горада і раёна.

Выратавальнікі давялі да прысутных на мерапрыемствах не толькі лічбы статыстыкі, але і канкрэтныя прыклады пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей, адзначыўшы, што самая частая прычына пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, у большасці выпадкаў, у стане алкагольнага ап'янення. Таксама былі закрануты пытанні бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў, дзе асноўным спосабам прадухілення пажараў па прычыне кароткага замыкання або няспраўнасці электраабсталявання з'яўляецца выключэнне дадзеных прыбораў з сеткі ў момант сыходу чалавека з хаты. Работнікі МНС заклікаюць работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў яшчэ раз праверыць у сваіх дамах печы і электраправодку, дапамагчы пажылым бацькам прывесці ў парадак дом і ацяпляльныя прыборы.

Акцэнт у выступе "агняборцаў" быў зроблены на забеспячэнне бяспекі дзяцей. На прыкладах пажараў і іншых знешніх фактараў, у якіх загінулі або траўміраваліся малыя, ратавальнікі заклікаюць бацькоў не пакідаць іх без нагляду, навучыць правілам бяспечных паводзін у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, а для забеспячэння ўласнай бяспекі і бяспекі дзяцей, рэкамендаваў усім усталяваць у сябе ў домаўладаннях аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ў выпадку пажару папярэдзіць гаспадароў аб надзвычайнай сітуацыі.

У завяршэнні сустрэч работнікі МНС нагадалі нумары выкліку выратавальнікаў 101 і 112, алгарытм дзеянняў падчас пажару і прэзентаваў бясплатны мабільны дадатак "МНС Беларусі: дапамога побач".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.